Наведванне экспазіцыі «Дарога да Перамогі» ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры

28 мая 2025 г. работнікі НГА Беларусі сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіваў наведалі экспазіцыю «Дарога да Перамогі», размешчаную на базе Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра.

Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Кампазіцыйны цэнтр выставы - адноўленая Плошча Перамогі, вакол яе прадстаўлены тэматычныя блокі ў храналагічнай паслядоўнасці, пачынаючы ад нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз, гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Прадстаўлены абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі, ключавыя бітвы на франтах Вялікай Айчыннай вайны («Вызваленне Беларусі»; «Вызваленне Еўропы. Разгром фашысцкай Германіі. Вынікі вайны»). Асобны блок прысвечаны захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі.

У экспазіцыйнай зале прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны, актыўна выкарыстаны розныя мультымедыйныя тэхналогіі. У кожнага наведвальніка выставы мелася магчымасць пры дапамозе тэхналогіі дапоўненай рэальнасці ўзняць сцяг перамогі над рэйхстагам. Экспазіцыя адлюстроўвае сілу, згуртаванасць і гістарычную пераемнасць беларускага народа.

Изображение

Работнікі НГА Беларусі на выставе

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

На выставе