Урачысты сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей

1 чэрвеня 2025 г. ў Рэспубліцы Беларусь адзначаны Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта вялікае свята, якое заклікана прыцягнуць увагу людзей да праблем, з якімі сутыкаюцца дзеці на ўсёй планеце.

2 чэрвеня 2025 г. на сходзе калектыву намеснік дырэктара  НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавала калег з міжнародным святам, азнаёміла супрацоўнікаў з гісторыяй свята і асноўнымі накірункамі аховы і абароны дзяцей ў Рэспубліцы Беларусь.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XIX–пачатку ХХ ст., у якіх адлюстравана гісторыя сістэмы сярэдняй адукацыі ў беларускіх губернях. Складальнік выставы, намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін, падрабязна распавёў аб прадстаўленых на выставе дакументах. У сваім выступленні С. Рындзін закрануў такія пытанні, як фізічнае выхаванне, медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў, правядзенне экскурсій.

Выставу агледзелі супрацоўнікі НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Изображение

Намеснік дырэктара  НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег

Изображение

Намеснік дырэктара  НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы па гісторыі сістэмы сярэдняй адукацыі на беларускіх землях

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

Изображение

Агляд выставы

Изображение

Выстава дакументаў, прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей