Удзел НГА Беларусі ў навучальным зборы па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі
10-11 ліпеня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у навучальным зборы па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі для кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў, работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводству, філіялаў РУП «БелЮрЗабеспячэнне», галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мерапрыемства прайшло ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Удзельнікі збору разгледзелі сучасныя падыходы да працы па ахове працы, прафілактыцы траўматызму, змены ў нарматыўных дакументах, патрабаванні пажарнай бяспекі.
Удзельнікі мерапрыемства агледзелі новы будынак Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, наведалі прамысловае прадпрыемства «Гомсельмаш», усклалі кветкі да помніка «Дрэва жыцця» ў рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на навучальным зборы
Правядзенне навучальнага збора
Наведванне ААТ «Гомсельмаш»