6 кастрычніка – Дзень архівіста

6 кастрычніка 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначае Дзень архівіста. З гэтай нагоды адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, на якім дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін сардэчна павіншавалі работнікаў архіва з прафесійным святам. На сходзе за добрасумленную працу шэраг работнікаў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі Дэпартмента па архівах і справаводству і НГА Беларусі.

Изображение

Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін віншуюць калектыў НГА Беларусі з Днём архівіста

 

Изображение

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

 

Изображение

Аб'яўленне Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству загадчыку сектара біяграфічных запытаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Яўгену Завадскаму

 

Изображение

Уручэнне Ганаровай граматы НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Сяргею Лазнюхе

 

Изображение

Аб'яўленне Падзякі НГА Беларусі архівісту I катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Таццяне Елісеевай

 

Изображение
Аб'яўленне Падзякі НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў Ганне Ерамёнак