Наведванне калектывам НГА Беларусі завода «Аліварыя»
10 кастрычніка 2025 г. прафсаюзны камітэт НГА Беларусі падрыхтаваў работнікам архіва займальнае падарожжа на піваварны завод «Аліварыя», дзе кожны экскурсант змог пазнаёміцца з тэхналогіяй прамысловай вытворчасці піва.
Гісторыя прадпрыемства пачынаецца ў 1864 годзе, калі мінскай мяшчанкай Рохляй Фрумкінай на месцы цяперашняга завода быў пабудаваны драўляны бровар. У 1894 годзе на гэтым месцы граф Караль Гутэн-Чапскі пабудаваў паравы піваварны завод «Багемія». У 1896 годзе завод выкупляе граф Франц Лекерт, які на той момант ужо валодаў піваварнымі заводамі ў Магілёве і Гомелі. Пасля рэвалюцыі 1917 года завод быў нацыяналізаваны і атрымаў новую назву «Піўзавод Беларусь». У 1994 годзе завод быў ператвораны ў ААТ «Піўзавод Аліварыя». З мая 2018 года зменена назва на ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
Падчас экскурсіі гасцям падрабязна распавялі пра гісторыю завода, а пазней правялі ў вытворчыя цэхі, дзе кожны атрымаў унікальную магчымасць сваімі вачыма назіраць увесь тэхналагічны працэс.
Работнікі НГА Беларусі падчас экскурсіі па заводу
Работнікі НГА Беларусі