Удзел НГА Беларусі ў расійска-беларускім Круглым стале па абмене вопытам работы па прыярытэтных пытаннях архіўнай дзейнасці
10 кастрычніка 2025 г. намеснік дырэктара Сяргей Рындзін прыняў удзел у рабоце расійска-беларускага Круглага стала па абмене вопытам работы па прыярытэтных пытаннях архіўнай дзейнасці (г. Выбарг, Расійская Федэрацыя), арганізатарамі якога выступілі Архіўнае ўпраўленне Ленінградскай вобласці і Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі і Расіі. С. Рындзін выступіў з дакладам «Выставачная дзейнасць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў 2021-2025 гг.», а таксама з'яўляўся вядучым тэматычнай пляцоўкі «Выкарыстанне архіўных дакументаў. Вопыт падрыхтоўкі зборнікаў архіўных дакументаў і рэалізацыя архівамі выставачных праектаў».
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на расійска-беларускім Круглым стале па абмене вопытам работы па прыярытэтных пытаннях архіўнай дзейнасці
Выступленне Сяргея Рындзіна
Уручэнне беларускіх архіўных выданняў начальніку Архіўнага ўпраўлення Ленінградскай вобласці Андрэю Саўчанку
Дырэктар Ленінградскага абласнога архіва ў г. Выбарзе Юлія Крыпатава і намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін – вядучыя тэматычнай пляцоўкі «Выкарыстанне архіўных дакументаў. Вопыт падрыхтоўкі зборнікаў архіўных дакументаў і рэалізацыя архівамі выставачных праектаў»
Удзельнікі Круглага стала