Урачысты сход у НГА Беларусі, прысвечаны Дню маці
14–21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. 14 кастрычніка – Дзень Маці ў Беларусі. 21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Бацькі. Тыдзень бацькоўскай любові перш за ўсё прысвечаны намаганням кожнага з бацькоў, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладваюць у выхаванне сваіх дзяцей. 14 кастрычніка на ўрачыстым сходзе калектыву дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў павіншаваў жанчын – работнікаў архіва з Днём маці і пажадаў душэўнага цяпла, вялізнага шчасця і гармоніі.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў са святам
Калектыў НГА Беларусі