Правядзенне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентацыі навукова-папулярнай кнігі «Фатаграфічная справа на беларускіх землях XIX-пачатку ХХ ст», падрыхтаванай НГА Беларусі
16 кастрычніка 2025 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі «Фатаграфічная справа на беларускіх землях XIX – пачатку ХХ ст.». Выданне падрыхтавана ў рамках серыі «Гісторыя для школьнікаў» Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Кніга з'яўляецца навукова-папулярным даследаваннем, якое прысвечана станаўленню і развіццю фатаграфіі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд. На аснове архіўных матэрыялаў прасочваецца шлях фатаграфіі ад першых эксперыментаў да яе распаўсюджвання як масавага з'явы. У ходзе мерапрыемства намеснік дырэктар НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавёў пра этапы стварэння кнігі і асаблівасці ідэнтыфікацыі старадаўніх фатаграфій, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.
Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі «Фотографическое дело на белорусских землях XIX – начала ХХ в.»
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра этапы стварэння кнігі
Правядзенне прэзентацыі