Удзел НГА Беларусі ў Круглым стале «Камлектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь»
19 лістапада 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел ў Круглым стале «Камлектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь», які быў праведзены ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116).
У працы Круглага стала ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі ўдзельнічалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Улугбек Юсупаў, кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і нацыянальных архіваў Рэспублікі Узбекістан. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі новыя формы і метады ў камплектаванні архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на Круглым стале








