Удзел НГА Беларусі у Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»

26 снежня 2024 года ва ўсіх рэгіёнах краіны стартавала Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Мэтай акцыі з'яўляецца праява клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, аказанне дапамогі і падтрымкі. Работнікі НГА Беларусі 15 студзеня 2025 г. далучыліся да акцыі і наведалі Ірыну Львоўну Вернер. Ірына Львоўна больш за 25 гадоў прапрацавала ў архіве ў аддзеле выкарыстання дакументаў і інфармацыі, з'яўляецца складальнікам зборніка дакументаў «Замежныя падданыя ў Беларусі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.)».

У ходзе сустрэчы Ірыне Львоўне былі ўручаны навагоднія падарункі, сярод якіх навукова-папулярнае выданне НГА Беларусі «Захоўваць вечна: Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыяльнага гістарычнага архіва Беларусі».

Калектыў НГА Беларусі жадае Ірыне Львоўне моцнага здароўя і бадзёрага настрою.

Изображение
Изображение

У гасцях у Ірыны Львоўны Вернер