Правядзенне НГА Беларусі адукацыйнага мерапрыемства для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій
У рамках падпісанага паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» пагаднення аб супрацоўніцтве
21 студзеня 2024 года праведзена адукацыйные мерапрыемства для навучэнцаў каледжа. Намеснік дырэктара НГА Беларусі па навуковай рабоце Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў каледжа ўрок на тэму «Гісторыя выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя».
Пры дапамозе прэзентацыі і паказу каляровых папяровых копій навучэнцам прадэманстраваны дакументы, якія асвятляюць правядзенне выбараў у заканадаўчыя органы улады – Дзяржаўную Думу і Устаноўчы сход. Лекцыя была асабліва актуальна, так як многія з яе юных слухачоў упершыню пайдуць на выбары 26 студзеня 2025 г. Лектар імкнуўся данесці да вучняў факт аб тым, што усеагульнае выбарчае права было на нашых землях далёка незаўседы, людзі у мінулым змагаліся за гэтае права. Аднак гэтае права накладвае на кожнага грамадзяніна і вялікую адказнасць у вызначэнні будучыні сваёй краіны.
С.Рындзін даў інтэрв'ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», у якім асвятліў мерапрыемствы ў НГА Беларус, прысвечаныя надыходзячым выбарам.
НГА Беларусі выказвае навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) шчырую падзяку за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.