Выніковы сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па выніках 2024 года
24 студзеня 2025 года адбыўся выніковы сход калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі». На сходзе прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў.
Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў падвёў вынікі работы па выкананні асноўных паказчыкаў дзейнасці ў галіне забеспячэння захаванасці дакументаў, іх выкарыстання, навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці, стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата, аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і інфармацыйна-пошукавых сістэм.
Была дадзена ацэнка работы кожнаму аддзелу і пазначаны задачы, якія стаяць перад архівам у 2025 годзе. Кіраўніцтвам архіва выказаны словы ўдзячнасці калектыву за плённую працу па выкананні задач, якія стаяць перад архівам.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў даў станоўчую ацэнку рабоце архіва, пры гэтым быў дадзены шэраг даручэнняў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці ўстановы ў новым годзе.
У ходзе сходу ўрачыста ўзнагароджаны шэраг работнікаў архіва.
Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена:
Раманкевіч Аксане Фёдараўне, загадчыку аддзела старажытных актаў.
За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзнагароджаны:
Канапацкі Руслан Аляксандравіч, галоўны інжынер.
Кутукова Галіна Мікалаеўна, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.
Караффа-Корбут Вольга Генадзьеўна, загадчык сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.
Зянько Аксана Леанідаўна, намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.
Шавялёва Таццяна Васільеўна, намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.
Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб'яўлена:
Абаімавай Сафіі Сцяпанаўне, вядучаму эканамісту.
Аліпчанка Наталлі Мікалаеўне, архівісту I катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.
Елісеевай Таццяне Валер'еўне, архівісту I катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.
Хар'янавай Наталлі Фацееўне, вядучаму архівісту групы дакументацыйнага забеспячэння.
Шымко Алене Анатольеўне, вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.
Урачыста ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (па выніках работы ў 2024 годзе).
1 месца заняла Караффа-Корбут Вольга Генадзьеўна – загадчык сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці;
2 месца заняла Зянько Аксана Леанідаўна, намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці;
3 месца заняла Шавялёва Таццяна Васільеўна, намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.
Падчас выступлення дырэктара архіва М.М. Глушакова
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Г.М. Кутуковай
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці В.Г. Караффа-Корбут. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (1 месца)
Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі намесніка загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.В. Шавялёвай. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (3 месца)
Аб'яўленне падзякі НГА Беларусі вядучаму эканамісту С.С. Абаімавай
Аб'яўленне падзякі НГА Беларусі архівісту I катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў М.М. Аліпчанка
Аб'яўленне падзякі НГА Беларусі архівісту I катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.В. Елісеевай
Аб'яўленне падзякі НГА Беларусі вядучаму архівісту групы дакументацыйнага забеспячэння Н.Ф. Хар'янавай
Аб'яўленне падзякі НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці А.А. Шымко
На выніковым сходзе калектыву НГА Беларусі
На выніковым сходзе калектыву НГА Беларусі