Лес! Дабро! Парадак!: на пасадцы лесу ў Дзяржынскім раёне
У рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!», якая праходзіць у Беларусі з 16 сакавіка па 18 красавіка 2026 года, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Міхаіл Глушакоў сумесна з кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў прыняў удзел у пасадцы леса на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Удзельнікі акцыі высадзілі больш за 3000 саджанцаў дуба, уносячы ўклад у аднаўленне ляснога фонду Мінскай вобласці.
Для працаўнікоў архіўнай галіны ўдзел у падобных экалагічных ініцыятывах стаў добрай традыцыяй. Гэта не толькі фізічная праца на свежым паветры, але і сімвал пераемнасці пакаленняў: падобна да таго, як архівісты захоўваюць дакументальную спадчыну краіны, яны клапоцяцца аб захаванні яе прыродных багаццяў.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў падчас пасадкі лесу
Удзельнікі акцыі








