На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Працоўнае заканадаўства на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст.»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Працоўнае заканадаўства на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст.», прысвечаная Святу Працы.

Прававыя асновы працоўных адносін у Беларусі прайшлі доўгі шлях эвалюцыі пад уплывам розных гістарычных эпох. У XIX – пачатку XX ст. адбывалася фарміраванне асноў працоўнага права, якое ператварала стыхійную эксплуатацыю ў сістэму, якая рэгулюецца законам. На выставе прадэманстраваны цыркуляры і інструкцыі Міністэрства гандлю і прамысловасці Расійскай імперыі, а таксама фабрычных інспектараў беларускіх губерняў, правілы ўнутранага працоўнага распарадку на прамысловых прадпрыемствах беларускіх гарадоў у канцы XIX – пачатку ХХ ст., разліковыя кніжкі рабочых.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут

Изображение