Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у семінары па пытаннях захоўвання аўдыёвізуальных дакументаў

30 красавіка 2026 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у семінары «Арганізацыя работы па адборы і перадачы на пастаяннае захоўванне аўдыёвізуальных дакументаў», які прайшоў у Дэпартаменце па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Праграма семінара была прысвечана актуальным пытанням працы з аўдыёвізуальнымі дакументамі і тэхнічным аспектам перадачы гукавых і відэаматэрыялаў у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
У завяршэнне сустрэчы, у рамках прафесійнай дыскусіі, Сяргей Рындзін падзяліўся з калегамі практычным вопытам НГА Беларусі. Ён распавёў пра спецыфіку ўліку і забеспячэння захаванасці аўдыёвізуальных дакументаў. Удзельнікі семінара адзначылі важнасць такога абмену вопытам для выпрацоўкі адзіных падыходаў да захавання гісторыка-дакументальнай спадчыны.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі на семінары