Інфармацыя аб выданні 22 выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены 22 выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін. У навуковы абарот уводзіцца шэраг новых, раней невядомых дакументаў і фактаў. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).
Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў можна па спасылцы.