Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

12 красавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», падчас якой вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Аляксандр Грывянёў распавёў працоўнаму калектыву аб асноўных напрамках развіцця навукова-даведачнага апарата (НДА) да дакументаў НГА Беларусі.

У ходзе лекцыі асветлены такія важныя аспекты, як арганізацыя і правядзенне работы па стварэнні і развіцці НДА, ўкараненне і выкарыстанне аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм, вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння і выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Лекцыя праслухана з вялікай цікавасцю. Аляксандр Леанідавіч адказаў на шматлікія пытанні.

Изображение
Изображение