Правядзенне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі мерапрыемстваў, прымеркаванных да Міжнароднага дня архіваў

7 чэрвеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню архіваў. Свята будзе адзначацца ў нядзелю 9 чэрвеня.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык на ўрачыстым сходзе працоўнага калектыва павіншавалі калег з надыходзячым прафесійным святам.

Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін выступіў перад калектывам архіва з лекцыяй пра гісторыю стварэння і дзейнасці ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Віленскай археаграфічнай камісіі – навукова-асветнай установы, якая займалася даследаваннем і выданнем архіўных крыніц. Значная частка апублікаванага матэрыялу тычыцца гісторыі Беларусі.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава зборнікаў дакументаў, выдадзеных Віленскай археаграфічнай камісіяй. Выстава дэманстравалася падчас лекцыі і пасля яе заканчэння і выклікала значную зацікаўленасць аўдыторыі.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык віншуюць калег
Изображение
Калектыў НГА Беларусі
Изображение
Работнік архіва Сяргей Рындзін чытае лекцыю
Изображение
Агляд выставы