Правядзенне работнікамі НГА Беларусі кіналекторыя

3 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі правёў для навучэнцаў сярэдняй школы № 27 г. Мінска кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык прадставіла прысутным падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў дакументальны фільм «Вызваленне», які аднаўляе храналогію вызвалення тэрыторыі нашай краіны.

Фільм асвятляе падзеі з 26 лістапада 1943 г., калі часткі Чырвонай арміі ўвайшлі ў г. Гомель. У заключных кадрах паказваецца вызваленне г. Брэста 28 ліпеня 1944 г., што азнаменавала поўнае выгнанне ворага з беларускай зямлі.

Изображение
 
Изображение
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык праводзіць кіналекторый
Изображение
Навучэнцы сярэдняй школы № 27 г. Мінска
Изображение
Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»