Наведванне кіналекторыя, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны

3 мая 2024 г. работнікі НГА Беларусі наведалі кіналекторый, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства прайшло ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (па адрасе: г.Мінск, вул. Валадарскага, 2а).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка і намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лашын.

На мерапрыемстве адбылася прэм'ера дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм прадставіў публіцы дырэктар архіва Андрэй Ганчар. Стужка пачынаецца з кадраў вызвалення Гомеля 26 лістапада 1943 г.і завяршаецца поўным выгнаннем ворага з Беларусі 28 ліпеня 1944 г.

Перад паказам намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Станіслаў Кулінок распавёў удзельнікам мерапрыемства аб гераічнай барацьбе беларускіх партызан з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Изображение
Работнікі НГА Беларусі на прэм'ерным паказе дакументальнага фільма «Вызваленне»
Изображение
Работнікі НГА Беларусі аглядаюць дакументальную выставу «Памятае сэрца, не забудзе ніколі», падрыхтаваную Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь