Заняткі па павышэнню кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў

22 мая 2024 г. на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыліся заняткі па павышэнню кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў у рамках адукацыйнай праграмы «Сучасныя падыходы да арганізацыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь». Заняткі арганізаваны факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ.

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Ледаўская і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў правялі для слухачоў круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе».

Акрамя гэтага, А.Рыбакоў правёў лекцыйныя заняткі, на якіх асвятліў асноўныя змены ў арганізацыі і вядзенні справаводства ў дзяржаўных органах.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў распавёў слухачам аб гісторыі архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыі НГА Беларусі, складзе і асаблівасцях фондаў установы, найбольш значных дакументах, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама аб асноўных напрамках яго дзейнасці. Для слухачоў была арганізавана экскурсія, падчас якой госці азнаёміліся са структурай навукова-даведачнага апарата, ажыццяўленнем сканавання архіўных дакументаў, а таксама з архівасховішчамі. Гасцям была прадастаўлена ўнікальная магчымасць аглядзець дакументы, узрост якіх наличвае стагоддзі. Зборы найстарэйшых дакументаў, якія ствараюць асаблівую атмасферу мінулых стагоддзяў, выклікалі сапраўднае захапленне.

Изображение
Уступнае слова дырэктара архіва Міхаіла Глушакова
Изображение
Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Ледаўская і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў праводзяць круглы стол «Сучасныя падыходы да арганізацыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь»
Изображение
Слухачы падчас круглага стала
Изображение
А.Рыбакоў чытае лекцыю
Изображение
Слухачы падчас лекцыі А.Рыбакова
Изображение
Работнік архіва Уладзімір Дзянісаў распавядае гісторыю НГА Беларусі
Изображение
У.Дзянісаў знаёміць слухачоў са структурай навукова-даведачнага апарата
Изображение
Загадчык аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Ерафей Маракоў паказвае сканавальнае абсталяванне
Изображение
У.Дзянісаў апісвае актавую кнігу XVII ст.
Изображение
Дэманстрацыя найстарэйшага дакумента архіва – пацвярджальны прывілей 1391 г.