Наведванне прэзентацыі выдання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

22 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі стаў госцем на прэзентацыі першага тома выдання «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі», падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора ім. К.Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літатаратуры НАН Беларусі. Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстоўваліся крыніцы з фондаў НГА Беларусі.

У мерапрыемстве, якое адбылося ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько.

Мерапрыемства асвятляе першыя рэзультаты буйной навукова-даследчай работы ў галіне беларускай музычнай культуры. Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны выдаецца ўпершыню, і яе кантэнт будзе садзейнічаць сістэмнаму запаўненню «белых плямаў» у гісторыі беларускай музыкі.

Изображение
На прэзентацыі