Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

12 чэрвеня 2024 г. загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсе беларускага народа (да 80-годдзя правядзення Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» і вызвалення Беларусі)». Мерапрыемства арганізавана гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На канферэнцыі выступілі даследчыкі з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Туркменістана, Узбекістна і Кітая. С.Рындзін прадставіў даклад «Замежныя ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі: вопыт Першай сусветнай вайны» на секцыі «Беларусь і мір напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны».

Изображение
Работнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін на канферэнцыі