На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 115-годдзю з дня заснавання Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Віцебская вучоная архіўная камісія: да 115-годдзя з дня заснавання».

Яна змяшчае дакументы за 1852–1918 гг., якія ўсебакова асвятляюць стварэнне і дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У склад адабраных матэрыялаў увайшлі журналы пасяджэнняў рады Камісіі, спісы яе членаў, справы аб адкрыцці ў горадзе Віцебску аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, аб правядзенні камісіяй мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-гадовага юбілею вайны 1812 года, аб арганізацыі археалагічных даследаванняў, эскізы пячаткі і знака камісіі і іншыя дакументы.

Выяўленне і адбор матэрыялаў праведзены вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.