Аб правядзенні навукова-практычнага семінара ў онлайн-фармаце

27 красавіка 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны семінар «ІМЁНЫ, ПРОЗВІШЧЫ, МЯНУШКІ: ШТО ГАВОРАЦЬ ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ?», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Удзел у семінары ўзялі намеснік дырэктара НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Д.В.Лісейчыкаў, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ, кандыдат культуралогіі А.А.Суша, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук В.В.Урублеўскі, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычных навук К.Р.Карпекін, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы А.А.Любая, кандыдат гістарычных навук Н.В.Гарковіч, каардынатар групы валанцёраў па індэксацыі вопісаў да фондаў НГА Беларусі А.В.Кароўчанка.

Даклады былі прысвечаны пытанням узнікнення і фарміравання прозвішчаў і мянушак у хрысціянскага, іўдзейскага і мусульманскага насельніцтва беларускіх земляў, найбольш распаўсюджаным імёнам сярод розных хрысціянскіх канфесій, папулярнасці імёнаў-«маркёраў» Іасафат, Напалеон і Багуслаў, фарміраванню прозвішчаў у праваслаўнага духавенства Мінскай і Віленскай епархій ХІХ – пачатку ХХ ст., крыніцазнаўчым «пасткам» для даследчыкаў генеалогіі і праблемам верыфікацыі імёнаў і прозвішчаў пры індэксацыі вопісаў да архіўных фондаў.

Відэа ўсіх выступленняў можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=VnhhxEzTNCQ

Изображение
Пачатак семінара

Изображение
Д.В.Лісейчыкаў

Изображение
В.В.Урублеўскі

Изображение
А.А.Любая

Изображение
А.В.Кароўчанка

Изображение
У час семінара