Аб’ява аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве мерапрыемстваў да Дня сям’і

15 мая 2023 г. у межах мерапрыемстваў да абвечанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння і рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі будзе арганізавана кансультаванне грамадзян па пытаннях месца знаходжання дакументаў генеалагічнага характару, а таксама алгарытму дзеянняў пры правядзенні даследаванняў па гісторыі сям’і.

Па тэлефоннай сувязі праводзіць кансультаванне будзе намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Каранькова Вольга Анатольеўна. Тэл.: 8 017 363 50 80. Час кансультавання: 9.00–13.00.

Асабісты прыём грамадзян у архіве будуць весці:

намеснік дырэктара Каўганава Ірына Іванаўна – каб. 42, тэл.: 8 017 352 75 22;

намеснік дырэктара Макараў Максім Дзмітрыевіч – каб. 33, тэл.: 8 017 363 75 26;

загадчык чытальнай залы Расказава Аксана Вячаславаўна – чытальная зала № 1; тэл.: 8 017 363 43 09.

Час прыёму: 9.00–13.00.