Аб арганізацыі выстаў на ўрачыстых мерапрыемствах па святкаванні 100-годдзя архіўнай службы

7 кастрычніка 2022 г. быў працягнуты цыкл мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. У будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пленарнае пасяджэнне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы ў гісторыі – гісторыя ў архівах» з удзелам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі Віктара Кураша і іншых высокіх гасцей.

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі да гэтага мерапрыемства была падрыхтавана выстава найбольш цікавых кніжных выданняў, якія былі выпушчаны архівам у апошні час. Ва ўдзельнікаў мерапрыемства яна выклікала заслужаную цікавасць, а супрацоўнікі НГА Беларусі Маргарыта Кароль і Дзмітрый Матвейчык адказалі на шматлікія пытанні зацікаўленых асоб па пытаннях навукова-даследчай дзейнасці архіва.

Цыкл працягнуўся вечаровай праграмай. У Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі для супрацоўнікаў архіўнай галіны і запрошаных гасцей быў арганізаваны святочны канцэрт з удзелам прафесіных артыстаў. На ўрачыстай частцы мерапрыемства заслужаныя архівісты былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі. НГА Беларусі для гэтага мерапрыемства была арганізавана выстава арыгіналаў некаторых дакументаў па гісторыі архіўнай справы Беларусі. Вядучы навуковы супрацоўнік архіва Яўген Глінскі падрабязна распавёў вялікай колькасці зацікаўленых асоб пра ўнікальнасць і каштоўнасць прадэманстраваных матэрыялаў.

Изображение

Изображение