Аб наведванні НГА Беларусі прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і судовымі псіхіятрамі галоўнага упраўлення цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

12 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» і судовыя псіхіятры галоўнага упраўлення цэнтральнага апарата Дзяржаўнага  камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Напачатку візіту з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара архіва Ірына Каўганава, якая распавяла пра крыніцы па гісторыі медыцыны ў фондах НГА Беларусі. Затым вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў экскурсію па архівасховішчах, падчас якой апісаў структуру архіва, прадэманстраваў шэраг унікальных дакументаў па гісторыі Беларусі XIV–XVI стст. Пасля гэтага У. Дзянісаў і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі азнаёмілі гасцей з дакументамі, якія адлюстроўваюць развіццё медыцынскай справы на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.: утварэнне і функцыянаванне медыцынскіх устаноў (гарадскіх, земскіх бальніц), будаўніцтва інфекцыйнай бальніцы ў г. Мінску, арганізацыю супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Была звернута ўвага на матэрыялы, што раскрываюць абставіны жыцця і прафесійнай дзейнасці выдатных урачоў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі або паходзілі з беларускіх зямель – Данілы Спасовіча, Карла Гюбенталя, Генрыха Кулакоўскага, Івана Пастарнацкага, Вільгельма Гіндэнбурга, Валянціна Войны-Ясянецкага (архіепіскапа Лукі), Паўла Пятрова, Фебуса Каплана, Гаўрыіла Ліпманава, Сяргея Урванцова.

Госці праявілі вялікі інтарэс да разнастайных крыніц па гісторыі медыцыны ў Беларусі, якія знаходзяцца на захаванні ў архіве.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение