Аб падрыхтоўцы і правядзенні выставы «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі»

Да дзяржаўнага свята Дня жанчын, якое адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 8 сакавіка, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі была падрыхтавана банерная выстава «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі», якая складаецца з 9 банераў, на якіх прадстаўлены жанчыны беларускай зямлі ад сярэднявечнага Полацкага княства да сучаснай Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы для выставы падало адразу некалькі архіўных устаноў: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

7 сакавіка 2023 г. выстава была размешчана ў фае пятага паверха будынка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, 10) і стала адметнай часткай святкавання галоўнага веснавога свята ў Міністэрстве. Экспазіцыя выклікала вялікую цікавасць прысутных, прадстаўнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні наведвальнікаў.

Изображение