Аб перадачы на рэалізацыю ў кнігарню «Акадэмкніга» зборніка «Epitaphium»

10 лістапада 2022 г. у кнігарню «Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72) быў перададзены на рэалізацыю нядаўна выдадзены зборнік «Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага». Зборнік з’яўляецца ўнікальным у сваім родзе выданнем, дзе сабраны шэраг прац беларускіх даследчыкаў, прысвечаных пахавальным традыцыям і практыкам на землях Беларусі і суседніх краін у цэлы шэраг гістарычных перыядаў – Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы. Цяпер яго магчыма набыць у самым цэнтры Мінска. Са зместам зборніка магчыма азнаёміцца тут.

Таксама нагадваем, што непасрэдна ў архіве зборнік магчыма набыць без гандлёвай надбаўкі кнігарні.

Изображение