Аб правядзенні выставы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю пракуратуры Беларусі

24 чэрвеня 2022 г. у Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пракуратуры Беларусі. Сярод запрошаных былі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты, работнікі і ветэраны пракуратуры, дэлегацыі замежных краін. Да мерапрыемства для гасцей у фае Палаца Рэспублікі былі прадстаўлены тэматычныя выставы, якія ўключалі дкументы, фота- і відэаматэрыялы аб утварэнні і развіцці органаў пракуратуры Беларусі.

Да згаданага мерапрыемства Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі была падрыхтавана экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці органаў пракуратуры на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай (інстыгатары ВКЛ, інстыгатары асобных гарадоў на магдэбургскім праве) і Расійскай імперыі (з канца XVIII ст. – губернскія пракуроры, губернскія і павятовыя страпчыя; з 80-х гг. XIX ст., пасля праведзенай са значным спазненнем судовай рэформы – акруговыя пракуроры, таварышчы акруговых пракурораў).

Стэнд НГА Беларусі наведала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

Наведвальнікі стэнда НГА Беларусі, удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства, праявілі вялікую цікавасць да пытанняў функцыянавання органаў пракуратуры на беларускіх землях у перыяд з другой паловы XVI да пачатку XX ст. В.а. намесніка дырэктара архіва М.Д.Макараў адказаў на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение