Аб правядзенні заняткаў і экскурсій для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

7 лютага 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі па чарзе праведзены заняткі і экскурсіі для дзвюх груп слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.

У рамках мерапрыемстваў намеснік дырэктара архіва М.Д. Макараў распавёў гасцям пра асноўныя вехі гісторыі НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі У.М. Дзянісаў правёў для дзвюх груп слухачоў і выкладчыкаў Інстытута экскурсіі па архівасховішчах. Пасля гэтага гасцям быў дадзены час на тое, каб азнаёміцца з узорамі актавых кніг судовых устаноў XVI–XVIII стст. і матэрыяламі найбольш гучных крымінальных і грамядзянскіх спраў канца XIX – пачатку XX ст., што захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі.

Прадстаўленая інфармацыя выклікала вялікую цікавасць прысутных. Пасля заняткаў і экскурсій работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение