Аб правядзенні лекцыі «Адказнасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў»
28 снежня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў межах інфармавання працоўнага калектыву была праведзена лекцыя «Адказнасць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў». Лектар – часова выконваючы абавязкі пасады начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Цэнтральнага РУУС г. Мінска маёр міліцыі Пётр Васільевіч Скурат – распавёў работнікам архіва аб адказнасці за незаконны гандаль наркотыкамі і ўцягненне іншых асоб у гэты працэс, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння мерапрыемства П.В.Скурат адказаў на шматлікія пытанні архівістаў.