Аб правядзенні лекціі і экскурсіі для выкладчыкаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай акадэміі

24 лістапада 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена лекцыя і экскурсія для навучэнцаў Мінскай духоўнай акадэміі, якія атрымліваюць адукацыю на першым курсе магістратуры. Вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, яго склад і асаблівасці захоўвання фондаў. У рамках экскурсіі навучэнцы акадэміі і іх выкладчык наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні царкоўнай гісторыі. У працэсе экскурсіі У. Дзянісаў НГА Беларусі адказаў на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение