Аб правядзенні навучальнага занятку для вучняў сярэдняй школы № 6 г. Мінска

4 мая 2023 г. у межах мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены навучальны занятак для вучняў 6-х, 7-х і 10-х класаў 6-й сярэдняй школы г. Мінска, якія займаюцца ў школьным валанцёрскім турысцка-экскурсійным аб’яднанні «Сігма» і якія даследуюць гісторыю свайго населенага пункта (мікрараёна Сухарава).

Пад час правядзення занятку вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў распавёў вучням пра спецыфіку дакументальных збораў архіва, пра розныя віды дакументаў і пра абставіны іх узнікнення. Занятак суправаджаўся дэманстрацыяй арыгіналаў некаторых дакументаў ХІХ – пачатку ХХ ст., якія захоўваюцца ў архіве і змяшчаюць звесткі па гісторыі вёскі Сухарава. Асаблівая ўвага была звернута на раскрыццё іх каштоўнасці і важнасці, што накіравана на фарміраванне з малых гадоў у вучняў пачуцця гонару за сваю гістарычную спадчыну і за сваю “малую радзіму”.

Занятак выклікаў жывую зацікаўленасць вучняў, якія з вялікімі задавальненнем разглядалі прадэманстраваныя ім дакументальныя помнікі гісторыі Беларусі і задалі архівістам вялікую колькасць пытанняў.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение