Аб правядзенні навучальнага ўрока для вучняў 4-га класа

28 красавіка 2023 г. у межах мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены навучальны ўрок для вучняў 4-га класа 27-й сярэдняй школы г. Мінска. Візіт маленькіх наведвальнікаў накладаў дадатковую адказнасць на архівістаў, бо ставіў задачу асаблівай важнасці – данесці да іх важнасць захавання і выкарыстання дакументаў розных эпох гісторыі роднай краіны.

Пад час правядзення ўроку вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў распавёў вучням пра спецыфіку дакументальных збораў архіва, пра розныя віды дакументаў і пра абставіны іх узнікнення. Урок суправаджаўся дэманстрацыяй арыгіналаў некаторых дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве. Асаблівая ўвага была звернута на раскрыццё іх каштоўнасці, што накіравана на фарміраванне ў вучняў з малых гадоў пачуцця гонару за сваю гістарычную спадчыну.

Урок выклікаў жывую зацікаўленасць вучняў, якія з вялікімі задавальненнем разглядалі прадэманстраваныя ім дакументальныя помнікі гісторыі Беларусі.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение