Аб правядзенні сустрэчы з воінам-інтэрнацыяналістам Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым

15 лютага 2023 г. у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у канферэнц-зале НГА Беларусі адбылася сустрэча працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы з воінам-інтэрнацыяналістам, дырэктарам БелНДІДАС, кандыдатам гістарычных навук Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым, які ў 1987–1988 гг. знаходзіўся ў Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.

У ходзе мерапрыемства А.Я. Рыбакоў распавёў прысутным пра абставіны сваёй вайсковай службы на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан, ахарактарызаваў атмасферу падзей ва ўспрыняцці савецкіх грамадзян і грамадзян Афганістана, згадаў цёплым словам сваіх баявых таварышаў. У канцы выступлення А.Я. Рыбакоў акцэнтаваў асаблівую ўвагу на важнасці захавання міру ў краіне, што набывае асаблівае гучанне ў кантэксце года, які абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь Годам міру і стварэння.

Изображение

Изображение

Изображение