Аб правядзенні экскурсіі для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі «Пліская сярэдняя школа імя У.А. Мікуліча»

28 снежня 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў 9 класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Пліская сярэдняя школа імя У.А. Мікуліча». Экскурсія прыпала на час школьных канікулаў. Намеснік дырэктара архіва Максім Макараў распавёў гасцям пра гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі навучэнцы і выкладчыкі вучылішча наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі і справы аб дваранскім паходжанні. Яны атрымалі таксама інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і.

Падчас і пасля правядзення экскурсіі работнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні гасцей, якія жыва зацікавіліся прадэманстраванымі ім матэрыяламі.

Изображение

Изображение