Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

31 кастрычніка 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства».

Вядучы навуковы супрацоўнік У.М. Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі студэнты наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і.

У працэсе мерапрыемства работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение