Аб удзеле ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

12 мая 2023 г. група работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якое было праведзена ў рамках рэалізацыі Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пілотнага праекта «Адкрыты кінаархіў» ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2а) з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, кадэтаў Мінскага гарадскога кадэтскага вучылішча, навучэнцаў ваенна-патрыятычнага класа пагранічнай накіраванасці сярэдняй школы № 206 г. Мінска.

З віншаваннямі ў гонар Дзяржаўнага свята выступілі намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь А.М. Лашын і намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Д.А. Касцюкевіч.

У рамках урачыстага мерапрыемства перад прысутнымі з лекцыямі аб дзяржаўных сімвалах Беларусі выступілі:

– вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, сакратар Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук М.М. Елінская «Аб гісторыі Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь»;

– загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», дацэнт Н.У. Сазановіч «Аб гісторыі стварэння Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь».

У фае дэманстраваліся падрыхтаваныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь выставы «Аб дзяржаўных сімвалах Беларусі» і «Геральдыка сучаснай Беларусі», якія выклікалі ва ўдзельнікаў мерапрыемства значную цікавасць.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение