Аб удзеле ў правядзенні кніжнай выставы

9 лютага 2023 г. была праведзена калегія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, тэматыкай якой стала падвядзенне вынікаў дзейнасці Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за 2022 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ўзяў удзел у выставе «Кніжныя выданні архіўнай галіны», прымеркаванай да гэтага мерапрыемства.

На выставе былі прадстаўлены выданні архіва разнастайных відавой прыналежнасці і тэматычнага напаўнення: зборнікі дакументаў, даведнікі па фондах, манаграфічныя выданні і інш. Прычым гэта былі як выданні апошніх гадоў, так і тыя, што ўжо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Сярод іх – шматтомнік «Гербоўнік беларускай шляхты» (2002–2022), багата ілюстраваная манаграфія «Слуцк на старых планах» (2017), даведнік «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам» (2022), штогоднік «Архіварыус» (выпускі 20–22), зборнік дакументаў «Минская мужская гимназия: фотографические материалы» (2022) і шматлікія іншыя. Пра іх наведвальнікам выставы распавёў загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Дзмітрый Матвейчык.

Выданні НГА Беларусі выклікалі заканамерную цікавасць ва ўдзельнікаў калегіі, якія з уважлівасцю праслухалі паведамленне па гісторыі фарміравання дакументальных збораў архіва і іх навуковай апрацоўкі.

Изображение

Изображение