Аб удзеле ў VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»

24 лістапада 2022 г. у Віцебску на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край: да Года гістарычнай памяці», на якой у рамках пленарнага пасяджэння і працы трох секцый было агучана больш за 80 дакладаў, прысвечаных шырокаму колу пытанняў гісторыі і культуры Віцебшчыны. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

У працы канферэнцыі ўзяў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі кандыдат гістарычных навук М.Д. Макараў, які ў рамках працы секцыі 1 «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.» выступіў з дакладам «Актавыя кнігі віцебскіх земскага і падкаморскага судоў XVII ст. у фондах Дзяржаўнага архіва Цвярской вобласці». Ён распавёў прысутным пра склад дакументаў і лёсы гэтых выключна важных для вывучэння гісторыі Віцебшчыны крыніц, высокаякасныя лічбавыя копіі якіх былі перададзены цвярскімі архівістамі Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі ў снежні 2020 г.

Цікавыя і карысныя даклады, агучаныя на канферэнцыі, выклікалі ажыўленыя дыскусіі.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение