Артыкул пра Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў часопісе «Юстиция Беларуси»
У ліпеньскім нумары юрыдычнага навукова-практычнага часопіса «Юстиция Беларуси» (№ 7, 2022) змешчаны артыкул, прысвечаны знакавай падзеі ў жыцці архіва – выхаду з друку грунтоўнага даведачнага выдання «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам». З артыкулам можна азнаёміцца ў папяровай ці электроннай версіі часопіса.