Датычнасць да гісторыі

17 верасня 2022 г. у Дзень народнага адзінства работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі наведалі арганізаваную прафсаюзным камітэтам архіва экскурсію «Блакітныя карáлі Нарачанскага краю» па маршруце Мінск–Мядзел–Свір–Засвір–Шэметава–Мінск. Штодзень, сутыкаючыся з дакументальнай гісторыяй нашай краіны, многія ўпершыню на ўласныя вочы ўбачылі разнастайныя помнікі архітэктуры, такія, як Мядзельскі касцёл Бажай Маці Шкаплернай, Мядзельскую царкву Святой Троіцы, Свірскі касцёл Святога Мікалая, комплекс кляштара кармелітаў у Засвіры, Шэметаўскі касцёл Дзевы Марыі.

Па дарозе да прыроднага комплексу «Блакітныя азёры» работнікі архіва наведалі Мемарыяльны комплекс «Партызанам Вілейшчыны», размешчаны на высокім узгорку ля вёскі Мікольцы і пастаўлены ў гонар партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі былой Вілейскай вобласці.

У завяршэнні экскурсіі работнікі ў поўнай меры атрымалі асалоду ад прагулкі ўздоўж маляўнічай рачной рачулкі Страча, аточанай яловымі лясамі з мноствам цудоўных азёраў, з крыштальна чыстай вадой і пануючай містычнай атмасферай вакол.

Насычаная экскурсійная праграма дала магчымасць яшчэ раз адчуць датычнасць архівістаў да гістарычнай памяці нашай краіны і вялікую адказнасць за яе захаванне.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение