Да 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

4 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы наведалі мемарыял на месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны – былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне.

«Шталаг 352» быў адным з буйнейшых лагераў, арганізаваных нацыстамі для ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі, і існаваў з ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г. За гэты час нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі тут больш за 80 000 савецкіх ваеннаслужачых, з ліку якіх устаноўлены імёны 14 000 чалавек. Архівісты ўшанавалі памяць загінулых савецкіх грамадзян і ўсклалі кветкі да мемарыяла.

У рамках мерапрыемстваў да 78-й гадавіны Перамогі кветкі былі таксама ўскладзены на магілы былых дырэктараў архіва і супрацоўнікаў НГА Беларусі, якія з’яўляліся ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, – Героя Сацыялістычнай Працы П. М. Судзілоўскага, кавалера трох ордэнаў Чырвонага Сцяга палкоўніка В. М. Любко, кавалера Ордэна Чырвонай Зоркі А. А. Уласава, С. Ф. Зябко.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение