Магілёўскі магістрат. Выпуск 1: 1580–1581, 1588
Гэтай кнігай Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі распачынае выдавецкую серыю пад назвай «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII стст.». Яе галоўная мэта – знаёміць шырокую грамадскасць з архіўнымі даследаваннямі гісторыі Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, якія вядуцца непасрэдна ў архіве. У першай кнізе змешчаны ўнутраныя вопісы да некаторых кніг з фонду НГА Беларусі № 1817 «Магілёўскі магістрат». Гэта – адныя з самых старажытных матэрыялаў дадзенага фонду, што яшчэ больш актуалізуе неабходнасць падобнага выдання.
Складальнікамі кнігі выступілі супрацоўнікі НГА Беларусі Аляксандр Лашкевіч і Зміцер Яцкевіч. Яе выданне стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву архіва і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.
Кніга прызначаецца прафесійным даследчыкам-гісторыкам, архівістам, археографам, крыніцазнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Усходняй Беларусі XVI стагоддзя.