Экскурсія для навучэнцаў рэлігійнай арганізацыі «Мінскае духоўнае вучылішча»

24 чэрвеня 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для навучэнцаў рэлігійнай арганізацыі «Мінскае духоўнае вучылішча», якія атрымліваюць адукацыю на аддзяленні катэхізатараў па спецыяльнасці «экскурсазнаўства». Вядучы навуковы супрацоўнік У.М. Дзянісаў распавёў гасцям пра гісторыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі навучэнцы і выкладчыкі вучылішча наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі і пасямейныя спісы, а таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. Апрача таго, навучэнцы і выкладчыкі вучылішча азнаёміліся з арганізацыяй работы чытальнай залы і каталога архіва. У працэсе экскурсіі работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение