Інфармацыя аб выданні 19 выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны дзевятнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, крыніцазнаўчыя і гістарыяграфічныя працы, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у навуковай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 379 76 90) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52)

Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў магчыма па спасылцы