Інфармацыя аб выданні 20 выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

ИзображениеІнфармацыя аб выданні 20 выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны дваццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, крыніцазнаўчыя і гістарыяграфічныя працы, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі.

Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 379 76 90) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52)

Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў магчыма па спасылцы