Інфармацыя аб правядзенні лекцыі

6 чэрвеня 2022 г. у межах курсу планавых заняткаў па павышэнні кваліфікацыі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена лекцыя «Пісьмовая мова і почырк: агульныя і прыватныя прыкметы, магчымасці даследавання». Лектар – начальнік кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталь Ігаравіч Ялётнаў – распавёў супрацоўнікам архіва пра асаблівасці фарміравання почыркаў, у тым ліку ў розныя гістарычныя перыяды, уплыў на гэта разнастайных фактараў, пра агульныя і прыватныя прыкметы почырка, суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары ў развіцці пісьмова-рухальнага навыка, а таксама пра магчымасці даследавання почыркавага матэрыялу.

Правядзенне лекцыі суправаджалася дэманстрацыяй візуальнай прэзентацыі, якая змяшчала выявы розных прыкмет почырку. Лекцыя выклікала жывую зацікаўленасць работнікаў архіва, а ў яе заканчэнні В.І. Ялётнаў адказаў на шматлікія пытанні.

Изображение

Изображение